Беларуская Служба

Лукашэнка «раскрыў» падрабязнасці абяцанага важнага дэкрэту

24.04.2021 14:15
Беларускі ўзурпатар страхуецца ад адхілення яго ад улады народам, прымаючы неканстытуцыйнае рашэнне.
Здымак мае ілюстрацыйны характарScreenshot z Youtube.com

Лукашэнка заявіў, што неўзабаве падпіша дэкрэт аб пераходзе Савету бяспекі прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у выпадку, калі ў краіне паўстане такая неабходнасць.

- Прэзідэнта застрэлілі – на заўтра Савет бяспекі будзе надзелены паўнамоцтвамі. Трэба ўводзіць надзвычайнае становішча імгненна, да ваеннага, калі хтосьці на мяжы заварушыцца. І Савет бяспекі павінен прымаць рашэнне. Таму я казаў, што падпішу гэты дэкрэт і вызначу, хто будзе кіраваць краінай «калі раптам».

Дэкрэт Александра Лукашэнкі цалкам супярэчыць Канстытуцыі. У артыкул 89 Асноўнага закона Беларусі гаворыцца, што ў выпадку вакансіі пасады Прэзідэнта або немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў, яго паўнамоцтвы да прынясення Прысягі новаабраным Прэзідэнтам пераходзяць да Прэм'ер-міністра. Іншы артыкул Канстытуцыі – 137 вызнае, што ўсе законы, дэкрэты, указы і іншыя акты дзяржаўных органаў выдаюцца на падставе і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. У выпадку разыходжання закона, дэкрэта або ўказа з Канстытуцыяй дзейнічае Канстытуцыя.

Рашэнне Лукашэнкі – гэта перадача ўлады лаяльным сілавікам з прыцягненнем Расіі, кажа палітолаг Павал Усаў.

- Сутнасць надзвычайнага дэкрэта ў тым, што ён уводзіць ваеннае кіраванне, улада пераходзіць да лаяльных сілавікоў з Савета бяспекі, які магчыма пераўтворыцца ў Дзяржаўную раду з шырокімі паўнамоцтвамі. Не выключаецца з правам уводзіць ваеннае становішча і звяртацца па дапамогу да Расіі. Гэта дэкрэт будзе абсалютна па-за Канстытуцыяй.

Такім чынам, Лукашэнкаўскае рашэнне гэта далейшы адыход Беларусі ад законнасці ў бок да вайсковай хунты.

ПР/юл