Інфармацыя пра правядзенне 9 траўня акцыі «Несмяротны полк» у Віцебску была размешчана на старонцы ініцыятывы ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».
Як сцвярджаюць арганізатары, акцыя ўзгоднена з мясцовымі ўладамі.
Віцебскія актывісты лічаць правядзенне акцыі «Несмяротны полк» правакацыяй, бо яна асацыюецца не з данінай памяці, а з так званым «рускім светам», георгіеўскімі стужкамі і партрэтамі Сталіна.
Арганізатарамі шэсця заўсёды выступаюць прарасійскія арганізацыі.
Адзначым, што ў 2019 годзе віцебскія ўлады не далі дазволу на правядзенне акцыі.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск
фота: здымак мае ілюстрацыйны характар