У Мінску сёння прайшоў Чарнобыльскі жаночы марш. Акцыя да 35-годдзя Чарнобыльскай катастрофы адбылася ў мінскім мікрараёне Малінаўка. У гэты мікрараён перасялялі жыхароў Чарнобыльскай зоны ў другой палове 1980-х гадоў, паведамляе Радыё «Свабода».
У Чарнобыльскім жаночым маршы прынялі ўдзел каля 15 чалавек. Жанчыны ў жалобнай вопратцы і пад чорнымі парасонамі неслі ў руках жоўтыя і чорныя стужкі. Твары жанчын былі закрытыя маскамі са знакам радыяцыйнай небяспекі.
вс