Беларуская Служба

Галоўнага рэдактара «Intex-press» за інтэрв’ю з Ціханоўскай пакаралі максімальным штрафам

26.04.2021 13:31
Уладзіміра Янукевіча выклікалі ў суд як уладальніка сайту «Intex-press», на якім была размешчаная электронная версія матэрыялу. 
Уладзімір ЯнукевічКрыніца: Станіслаў Коршунаў / TUT.by

Сёння, 26 красавіка, у Баранавічах суд разгледзеў адміністратыўную справу ў дачыненні галоўнага рэдактара «Intex-press» Уладзіміра Янукевіча за «парушэнне заканадаўства аб СМІ». Нагодай стала апублікаванае на сайце 13 красавіка інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай, перадае TUT.by.

Уладзіміра Янукевіча выклікалі ў суд як уладальніка сайту «Intex-press», на якім была размешчаная электронная версія матэрыялу. Яго абвінавачваюць у парушэнні заканадаўства аб СМІ – ч. 5 арт. 23.5 КаАП: «Распаўсюд уладальнікам інтэрнэт-рэсурсу, не зарэгістраванага ў якасці сеткавага выдання, інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена на інтэрнэт-рэсурсах у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі».

Яму далі максімальна магчымае для фізічнай асобы пакаранне – 20 базавых штрафу (580 рублёў).

Таксама адміністратыўны працэс распачалі ў дачыненні юрыдычнай асобы «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» за друкаваную версію інтэрв’ю з Ціханоўскай – паводле ч. 4 арт. 23.5 («Распаўсюд СМІ інфармацыі, распаўсюджванне якой забароненае»).

эж

У рэйтынгу свабоды слова Беларусь займае 158-е месца са 180

21.04.2021 12:43
Паводле «Рэпарцёраў бязь межаў», больш за 400 журналістаў у Беларусі да канца 2020 году былі затрыманыя ці арыштаваныя, многія з іх пасля паведамлялі пра тое, што зазналі ў зняволенні знявагі і гвалт.