Беларуская Служба

У Віцебску можа зноў з'явіцца легендарны «Жывемабіль»

30.04.2021 11:04
Ініцыятыва па зборы сродкаў зʼявілася на платформе фонду салідарнасці «BYSOL».
«Жывемабіль»фота: Алесь Пілецкі/tut.by

Легендарны «Жывемабіль» можа зноў зʼявіцца на вуліцах Віцебска. Ініцыятыва па зборы сродкаў на новы аўтамабіль зʼявілася на платформе фонду салідарнасці «BYSOL». Пра гэта паведаміла ў Facebook віцебская праваабаронца Наталля Траццякова. Стары мікрааўтобус «Фальксваген Т3» у бела-чырвона-белай расфарбоўцы запомніўся віцяблянам падчас мірных акцый пратэсту. «Жывемабіль» натхняў людзей выйсці на вуліцу і выказаць сваю нязгоду з тым, што адбываецца ў краіне. Упершыню прадпрымальнік Андрэй Кулакоў выехаў на сваім аўтамабілі 16 жніўня, аднак потым машыну канфіскавалі міліцыянты.

Андрэй адзначаў, што людзі ў цэлым станоўча рэагавалі на аўтамабіль.
Арганізатары збору запэўнілі, што новы «Жывемабіль» падыме баявы дух і дапаможа вярнуць тыя прыемныя ўспаміны адзінства.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск