Жывапісца ўвекавечаць у вёсцы Багданава ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці, дзе знаходзіўся сямейнае маёнтак Рушчыцаў, у якім нарадзіўся, тварыў і памёр славуты мастак.
Часова выконваючы абавязкі амбасадара Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі сказаў Польскаму радыё, што Фэрдынанд Рушчыц быў выбітным палякам, мастаком, барацьбітом за незалежнасць. Аднак Рушчыц таксама высока цэніцца ў сучаснай Беларусі і ўспрымаецца як неад'емная частка культурнай спадчыны краіны:
-На сваіх творах часта прадстаўляў мясцовыя пейзажы, касцёл. З гэтае прычыны ён цэніцца не толькі знаўцамі выяўленчага мастацтва, але і звычайнымі людзьмі.
Аўтарам выкананага з бронзы бюста Фэрдынанда Рушчыца стаў вядомы беларускі скульптар Валярʼян Янушкевіч.
iar/эж