Беларуская Служба

Беларускія ўлады працягваюць вырубку лесу для вывазу на экспарт

02.05.2021 16:11
Прадпрыемствы канцэрна "Беллеспаперапрам" павялічылі экспарт прадукцыі амаль на 20%.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by andreea_be_yourself0 from Pixabay/CC0

За першыя тры месяцы 2021 года арганізацыі, якія ўваходзяць у склад канцэрна паставілі на знешнія рынкі прадукцыі на суму176,4 мільёны рублёў.

У геаграфіі паставак традыцыйна лідзіруючую пазіцыю займаюць Расія (больш за 32%), Польшча (16%) і Кітай (11,5%). Чыноўнікі кажуць, што "беспрэцэдэнтных высечак лесу" няма. Пры гэтым толькі ў ЕС нарасцілі экспарт амаль на 22%.

Усяго прадукцыя арганізацый "Беллеспаперапрама" ў студзені - сакавіку экспартавалася ў 38 краін.

юл