Навагрудскага пенсіянера Алега Кокаша раённы суд аштрафаваў на 2900 рублёў за тое, што 9 мая на гарадской плошчы фатаграфаваў тэлефонам, на якім была налепка Пагоні.
На Кокаша быў складзены пратакол за правядзенне несанкцыянаванага пікета.
Акрамя налепкі на тэлефоне, на рамні ад фотаапарата вісеў яшчэ невялічкі значок з Пагоняй.
У судзе Кокаш настойваў на там, што сімвал Пагоня афіцыйны, нагадаў, што ў Навагрудскім музеі ён знаходзіцца на бачным месцы.
Аднак суддзя яго довады да ўвагі не прыняў – сто базавых штрафу. Кокаш намераны абскардзіць рашэнне суда.
«Я напішу, што гэта ганьба для Беларусі, бо я жыву ў былой сталіцы Вялікага Княства Літоўскага і значок Пагоні заўсёды са мной», - сказаў жыхар Навагрудка.
Дарэчы, значок з Пагоняй і чахол фотаапарата, дзе была налепка з Пагоняй, суд пастанавіў знішчыць.
Алесь Завіноўскі, Гродна