Беларуская Служба

«Белпошта» забрала магчымасць падпісацца на «Новы час»

07.06.2021 17:40
Такім чынам людзі, якія знаходзяцца ў беларускіх калоніях, не будуць мець доступу да незалежнай прэсы.
.
.Andrys/pixabay.com/CC0

 «Белпошта» раптоўна выключыла чарговае беларускае выданне з падпіснога каталогу на другое паўгоддзе. Газета «Новы Час» больш не падлягае падпісцы. Гэта было апошняе незалежнае перыядычнае выданне, якое даходзіла да зняволеных.

Людзі ў ізалятарах і калоніях Беларусі могуць глядзець дзяржаўнае тэлебачанне, слухаць дзяржаўнае радыё і чытаць газеты, якія можна атрымаць па падпісцы праз «Белпошту».

Раней «Новы Час» быў зняты з продажу ў дзяржаўных шапіках. Такім чынам, ён падзяліў лёс іншых незалежных газет, якія нельга купіць у шапіках і падпісацца на іх.

«Новы Час»  выходзіў тыражом у некалькі тысяч асобнікаў. Паводле падлікаў рэдакцыі, некалькі соцень асобнікаў былі накіраваны людзям, якія знаходзяцца ў калоніях, у тым ліку палітвязням.

яс