Беларуская Служба

Сілавікі зноў арыштавалі дзесяткі чалавек па ўсей Беларусі

10.06.2021 15:06
Праваабарончы цэнтр “Вясна” прыводзіць хроніку палітычнага пераследу за апошнія дні.
Ілюстрацыйны здымакspring96.org

У Мінску затрыманы Аляксей Лабуновіч і Сяргей Пятрушэнка. Сяргея затрымалі па дарозе на працу. Яго аўто спынілі супрацоўнікі ДАІ, людзі з аўтаматамі і ў шлемах выштурхнулі з машыны жанчыну. Сяргея затрымалі і адвезлі дадому, дзе правялі ператрус, пасля чаго адвезлі ў ГУБАЗіК. Па папярэдняй інфармацыі, яму інкрымінуюць ч. 3 арт. 130 КК (распальванне варожасці).

У Салігорску супрацоўнікі АМАПу затрымалі відэамантажора Iгара Сцяпурку. Раней ён распавядаў, што да яго ламiлicя ў дамафон.

У Кобрыне затрыманы Раман Дзмітрук і яшчэ трое чалавек. Прычына затрымання не названая. У суботу ў Кобрыне будзе праходзіць фестываль «Вытокі».

У вёсцы Хмелева Жабінкаўскага раёна затрыманая 49-гадовая Наталля Дырман, шматдзетная маці.  Дома ў жанчыны правялі ператрус, пасля чаго затрымалі саму гаспадыню.

Наталля Дырман — вядомы ў рэгіёне чалавек, заснавальніца і лідарка народнага калектыву гумару і песні «Хмелеўскія валацугі», — цудоўная артыстка, аўтарка кнігі на мясцовым дыялекце. Прызнавалася «Чалавекам году» у галіне культуры на Берасцейшчыне, мае шмат узнагарод, маці траіх дзяцей. У жніўні Наталля звольнілася з дзяржаўнай працы.

юл