Беларуская Служба

Літва можа паставіць плот уздоўж мяжы з Беларуссю

17.06.2021 13:12
З пачатку 2021 года літоўскія памежнікі затрымалі ўжо 387 мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна перайсці мяжу з Беларуссю.
    -
Пункт пропуску «Прывалка» на беларуска-літоўскай мяжы gpk.gov.by

Літва можа паставіць плот уздоўж мяжы з Беларуссю. Такі крок звязаны з ростам нелегальнай міграцыі, сказала міністр унутраных спраў Літвы Агнэ Білатайце, словы якой цытуе партал DELFI.

Паводле міністра, па гэтым пытанні праводзіцца тэхніка-эканамічная ацэнка. З падлікаў вынікае, што кошт такой агароджы можа скласці каля 15 млн еўра.

З пачатку 2021 года літоўскія памежнікі затрымалі ўжо 387 мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна перайсці мяжу з Беларуссю. Гэты паказчык амаль у пяць разоў вышэйшы, чым за ўвесь мінулы год.

Нядаўна Лукашэнка пагражаў, што перастане затрымліваць нелегалаў на мяжы ЕС.

вс