На сайтах kvitki.by і ticketpro.by – велізарная колькасць вольных месцаў нават на адкрыццё і закрыццё фэсту, на якія ў ранейшыя гады трапіць было складана. Такая ж сітуацыя з іншымі канцэртамі.
Дырэкцыя фестывалю абвясціла некалькі акцый: зніжка 10% тым, хто купіць больш за тры квіткі, а 30 чэрвеня квіток можна набыць са зніжкай 30%. Квіткі на фестываль спрабуюць распаўсюджваць праз прадпрыемствы і праўладныя прафсаюзы.
Праз палітычны крызіс у Беларусі людзі катэгарычна адмаўляюцца наведваць канцэрты «Славянскага базару».
Беларусы лічаць, што кожнае дачыненне да дадзенага фестывалю – гэта фундаванае рэжыму Лукашэнкі і здзек над свабодай.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск