Анжаліка Агурбаш некалі пела ў культавым беларускім гурце «Верасы», а цяпер жыве ў Маскве. Падтрымала пратэсты ў жніўні мінулага года і працягвае ўдзельнічаць у акцыях. Паводле яе слоў, пракуратура беларусі завяла на яе крымінальную справу за абразу прэзідэнта і распальванне варожасці. І цяпер яе чакае на радзіме да 12 гадоў турмы. Аб гэтым спявачка паведаміла ў відэазвароце ў інстаграме.
Агурбаш зрабіла і шэраг палітычных заяў, заклікаўшы нераўнадушных беларусаў ва ўсім свеце аб’янаць намаганні і дабіцца вольных выбараў, каб пазбавіцца ад дзейснага рэжыму.
Афіцыйных пацверджанняў крымінальнага пераследу пакуль няма. Адсутнічаюць і дадзены Анжалікі Агурбаш у расійскай базе крымінальнага вышуку.
Спецыяльна для Беларускай службы Польскага радыё, Казімір Шчадковіч, Мінск