Тысячы каталіцкіх паломнікаў прысутнічалі апоўначы ў набажэнстве на тэрыторыі Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе на поўначы Беларусі. Святары і вернікі з запаленымі свечкамі прайшлі ў працэсіі вакол плошчы ля базілікі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Удзельнікі набажэнства маліліся, у прыватнасці, аб рэканструкцыі касцёла ў Будславе пасля нядаўняга пажару. Начную імшу служыў віцебскі біскуп Алег Буткевіч. Новы старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі заявіў Польскаму радыё, што сёлетняя ўрачыстасць праходзіць знакам пажару святыні, эпідэміяй каранавіруса і актуальнай складанай сітуацыі ў краіне:
- Кожны досвед набліжае нас да Божай ласкі. Для вернікаў гэта таксама нагода перагледзець сваё жыццё. У цяперашняй складанай сітуацыі мам у Беларусі таксама патрэбная малітва аб усёй нашай дзяржаве.
Падчас двухдзённай урачыстасці ў Будславе вернікі збіраюць ахвяраванні на аднаўленне спаленага касцёла.
Урачыстасці праходзяць пад адкрытым небам, паколькі касцёл зачынены для вернікаў пасля пажару, які ў траўні знішчыў дах святыні з XVIII стагоддзя.
аз