Беларуская Служба

Дзяржсакратар ЗША звярнуўся да беларусаў у гадавіну вызвалення Мінска ад акупацыі

03.07.2021 14:14
Энтані Блінкен: Мы памятаем, што беларусы працягваюць змагацца за лепшую будучыню.
Сцяг ЗШАoohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЗША Энтані Блінкен звярнуўся да народу Беларусі з нагоды 77-й гадавіны вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паведаміла «Свабода».

«Сёння спаўняецца 77 гадоў з дня заканчэння жахлівай акупацыі Мінска фашысцкай Германіяй. Мы памятаем, што беларусы працягваюць змагацца за лепшую будучыню. Народу Беларусі: Злучаныя Штаты падтрымліваюць вашае памкненне да годнасці, свабоды і дэмакратыі. Жыве Беларусь!» – напісаў Энтані Блінкен у Твітары.

3 ліпеня афіцыйна святкуецца «Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)». Дзяржаўным святам 3 ліпеня стала пасля рэферэндуму 1996 году. Да гэтага Дзень Незалежнасці афіцыйна адзначаўся 27 ліпеня – у гэты дзень у 1990-м Вярхоўны Савет БССР прыняў дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

аз