Беларуская Служба

Справа Знака і Калеснікавай паступіла ў Мінскі абласны суд

05.07.2021 11:12
Знак і Калеснікаву затрымалі ў пачатку верасня 2020 года.
  : https:www.youtube.comwatch?v=NAfzzc5lrNQ
Максім Знак Крыніца: https://www.youtube.com/watch?v=NAfzzc5lrNQ .

«Крымінальная справа па абвінавачванні Максіма Знака і Марыі Калеснікавай паступіла для разгляду ў Мінскі абласны суд», — напісаў у сваім тэлеграм-канале адвакат Дзмітрый Лаеўскі, перадае nn.by.

Калеснікавай і Знаку ставяць у віну злачынствы па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: 

— ч. 1 арт. 357 — змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу цi ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (да 12 гадоў пазбаўлення волі),

— ч. 3 арт. 361 — заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (да 5 гадоў пазбаўлення волі),

— ч. 1 арт. 361-1 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо кіраўніцтва ім (да 7 гадоў пазбаўлення волі).

«Абвінавачаныя сумесна з іншымі асобамі не пазней за 16 ліпеня 2020 года ўступілі ў таемную змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам. Згодна з планам яны ў розных месцах, абвясціўшы і пазіцыянуючы сябе прадстаўнікамі пераважнай большасці грамадзян Беларусі, рыхтавалі і публічна агучвалі заявы пра перамогу на выбарах кандыдата Ціханоўскай, пра страту народам Беларусі даверу да органаў улады і кіравання, пра слабасць дзейнай улады», — паведамляла раней Генпракуратура.

Знак і Калеснікаву затрымалі ў пачатку верасня 2020 года. Максім быў затрыманы ў офісе Бабарыкі, а Марыю спрабавалі вывезці ва Украіну, але яна адмовілася пакінуць краіну.

эж



Марыя Калеснікава – лаўрэат Міжнароднай прэміі імя Яна Карскага

23.06.2021 08:02
Прэмія Spirit of Jan Karski Award 2021 прызнаная за абарону свабоды, годнасці і права беларускага грамадства жыць у свабоднай і суверэннай краіне.

Сяcтра Калеснікавай: Маша гатовая да турэмнага зняволення

25.06.2021 10:53
Генпракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да Марыі Калеснікавай і Максіма Знака.

Студэнтка БДУ са сцэны падзякавала палітвязню-юрысту Максіму Знаку і звольненым выкладчыкам

30.06.2021 15:16
«Памятайце, калі ласка, усе, хто забіраюцца працаваць юрыстамі або працуе юрыстамі: права – гэта мастацтва дабра і справядлівасці».