Беларуская Служба

Еўрасаюз патрабуе вызвалення Віктара Бабарыкі

06.07.2021 17:46
У заяве Еўрасаюз згадвае пра тое, што гатовы разгледзець далейшыя санкцыйныя меры супраць рэжыму Лукашэнкі.
   . , 6  2021
Віктар Бабарыка ў судзе. Мінск, 6 ліпеня 2021 года PAP/EPA/Ramil Nasibulin/BELTA/HANDOUT

Еўрасаюз патрабуе неадкладнага вызвалення Віктара Бабарыкі і іншых беларускіх палітвязняў, а таксама затрыманых журналістаў. Брусель зазначае, што «рэжым павінен спыніць рэпрэсіі і прыцягнуць вінаватых да адказнасці».

Як паведамлялася, 6 ліпеня ў Мінску Бабарыку прыгаварылі да 14 гадоў пазбаўлення свабоды.

Пры гэтым Еўрасаюз зазначае, што будзе прыцягваць да адказнасці вінаватых у жорсткіх рэпрэсіях у Беларусі. Брусель таксама заклікае афіцыйны Мінск да ўсеагульнага і сапраўднага палітычнага дыялогу з прадстаўнікамі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці і да правядзення новых свабодных і справядлівых выбараў.

У заяве Еўрасаюз згадвае пра тое, што гатовы разгледзець далейшыя санкцыйныя меры супраць рэжыму Лукашэнкі.

вс