Беларуская Служба

Незалежная трупа «Купалаўцы» завершыць тэатральны сезон праектам «Я гавару»

07.07.2021 12:29
Праект будзе рэалізаваны сёння, бо 7 ліпеня – дзень нараджэння Янкі Купалы.
      , 1923
Партрэт Янкі Купалы аўтарства мастака Якава Кругера, 1923 год Public Domain

Незалежная трупа «Купалаўцы» завершыць тэатральны сезон праектам «Я гавару», падчас якога выканае песні на вершы сучасных беларускіх паэтаў.

Праект будзе рэалізаваны сёння, бо 7 ліпеня – дзень нараджэння Янкі Купалы. Прэм’ера праекта – а 20-й гадзіне на ютуб-канале «Купалаўцаў».

Членамі праекта з'яўляюцца былыя акцёры Нацыянальнага тэатру імя Янкі Купалы.

вс