Беларуская Служба

Мінчуку прысудзілі тры гады «хатняй хіміі» за ўдзел у мітынгу, за які ён ужо адбыў 15 сутак арышту

07.07.2021 16:46
Таксама на судзе быў заяўлены пазоў ад «Мінсктранса», за нібыта спыненне грамадскага транспарту, на суму 18 624 рубля 45 капеек.
Вадзім Марчанкафота: ПЦ "Вясна"

Жыхара Мінска Вадзіма Марчанку абвінавачвалі ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» – а менавіта ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 4 кастрычніка. За ўдзел у гэтай акцыі Вадзім раней быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і адбыў 15-суткавы арышт.

Таксама на судзе быў заяўлены пазоў ад «Мінсктранса», за нібыта спыненне грамадскага транспарту, на суму 18 624 рубля 45 капеек.

Суддзя Максім Трусевіч палічыў віну мужчыны даказанай і прысудзіў яму 3 гады «хатняй хіміі». Грамадзянскі іск ад «Мінсктранса» будзе разгледжаны ў асобным парадку. Мінчуку прысудзілі тры гады «хатняй хіміі» за ўдзел у мітынгу, за які ён ужо адбыў 15 сутак арышту.

ПЦ "Вясна"/нг