Палітвязень Ігар Лосік, якога цяпер разам з «камандай Ціханоўскага» судзяць на закрытым працэсе ў Гомелі, расказаў у лісце, як абыходзяцца ў СІЗА-3 з палітвязнямі, піша «Свабода».
«Тут акрамя года незаконнага зняволення і закрытага «суду» вырашылі дабіць яшчэ знявагай чалавечай годнасці. Па-першае, бясконцыя раздзяванні, прысяданні ў голым выглядзе, суправаджэнне ў кайданках у позе «ластаўка», як быццам я нейкі асабліва небяспечны злачынец.
Раз ці два на тыдзень у камеры пастаянныя ператрусы з трыбушэннем усіх рэчаў. Незразумела, што хочуць знайсці – думаюць, я нешта з сабой зраблю (гэта пасля выпадку як Латыпаў сабе горла парэзаў на судзе). Я, вядома, нічога такога не збіраўся рабіць, але шчыра скажу, такія дзеянні вельмі зневажальныя і моцна б'юць па чалавечай годнасці, і таму гэтым самадурствам яны могуць прывесці да адваротнага эфекту.
З гэтымі сталымі ператрусамі і раздзяваннем адчуваю сябе як вязень у Асвенцыме, толькі што залатых каронак не выдзіраюць», – напісаў Ігар жонцы Дарʼі ў лісце 4 ліпеня.
ав