Беларуская Служба

Актывісты незалежнага прафсаюза ААТ «Нафтан» выйшлі на свабоду

12.07.2021 11:00
Чальцы прафсаюза былі затрыманыя 8 ліпеня – кіраўніцтва прафсаюза лічыць гэта ціскам з боку ўладаў.
Ілюстрацыйны здымаккрыніца: БАЖ

11 ліпеня на свабоду выйшлі актывісты незалежнай прафсаюзнай арганізацыі працаўнікоў ААТ «Нафтан» Дзяніс Гурскі і Дзмітрый Койра.

Іх затрымалі 8 ліпеня на 72 гадзіны. У той дзень праходзілі ператрусы і ў іншых чальцоў першаснай арганізацыі. Фармальна яны праходзілі ў рамках крымінальнай справы аб пашкоджанні аўтамабіля намесніка дырэктара па ідэалогіі завода «Палімір» ААТ «Нафтан», якое адбылося яшчэ ў кастрычніку мінулага году. Аднак кіраўніцтва незалежнага прафсаюза звязвае гэтыя падзеі з ціскам на іх дзейнасць.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск