Журналістка партала TUT.BY Кацярына Барысевіч стала лаўрэаткай прэстыжнай міжнароднай прэміі «За свабоду прэсы 2021» Камітэту абароны журналістаў.
Арганізатары заявілі, што ўзнагарода дазволіць прыцягнуць увагу да цяжкай сітуацыі журналістаў у Беларусі.
Кацярына Барысевіч была прыгавораныя на паўгода турмы за публікацыю матэрыялаў пра тое, што забіты Раман Бандарэнка быў цвярозы. Яе прызналі вінаватай у разгалошванні медыцынскай таямніцы, хаця сваякі Бандарэнкі не былі супраць публікацыі згаданай інфармацыі ў СМІ.
Журналістку затрымалі 19 лістапада летась. На свабоду яна выйшла 19 мая 2021 года.
вс