Беларуская Служба

Заблакаваны доступ да сайтаў Onliner і «Сильные новости»

15.07.2021 14:02
Журналістам аб прычынах знікнення доступу нічога не вядома.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Chinnapong

Рэдакцыя гомельскага сайту «Сильные новости» раніцай паведаміла пра знікненне доступу да сайту. Старонка ў інтэрнэце перастала адкрывацца як з Беларусі, так і за мяжой, - паведамляе Свабода.

Журналістам аб прычынах знікнення доступу нічога не вядома.

Знік таксама доступ да сайту Onliner. У тэлеграме выдання напісалі: «У нас зноў DDoS-атака. Таму сайт можа тупіць і ня адчыняцца, што многія ўжо паспелі заўважыць. Проста цяпер наша тэхнічная каманда ўсё рамантуе, хутка вернемся ў строй».

9 ліпеня прайшлі ператрусы і канфіскацыя кампютараў і тэлефонаў у журналістаў рэдакцыі «Сильные новости». Стваральнік парталу Пятро Кузняцоў сказаў, што агулам было 15 пастаноў на ператрус – на дзесяць супрацоўнікаў.

Следчыя дзеянні праходзілі ў работнікаў парталу як па месцы рэгістрацыі, так і жыхарства, а таксама на лецішчах і ў аўтамабілях.

яс