Беларуская Служба

Праваабаронцы заклікаюць віншаваць палітвязняў з днём народзінаў

16.07.2021 17:21
16 ліпеня - Дзень Народзінаў выкладчыка танцаў Мікалая Сасева, 17 ліпеня - Дзень Народзінаў мастака і дызайнера Івана Вярбіцкага, а 18 ліпеня - музыкі Аляксея Санчука.
Здымак мае ілюстрацыйны характарspring96.org

Мікалай быў затрыманы ў ноч з 13 на 14 жніўня разам з палітвязнем Уладзіславам Карэцкім у межах справы аб масавых беспарадках. Пазней Мікалаю Сасеву было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (падрыхтоўка да масавых беспарадкаў) і ч. 3 арт. 293 КК (іншая падрыхтоўка асоб да ўдзелу ў масавых беспарадках). 10 чэрвеня Мікалаю быў вынесены прысуд: пазбаўленне волі тэрмінам на 5 год ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

За жартоўную дыскусію ў тэлеграм-каналах Іван быў абвінавачаны паводле некалькіх артыкулаў КК: падбухторванне да акта тэрарызму, незаконныя набыццё, захоўванне боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама знішчэнне афіцыйных дакументаў. У сакавіку Іван быў асуджаны на 8 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Аляксей Санчук быў затрыманы 4 лістапада на рэпетыцыі ў Мінску з барабаншчыкамі і асуджаны на 15 сутак нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, але пасля арышту ён на волю не выйшаў. У кастрычніку яму прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 артыкула 342 КК. У лютым стала вядома, што Аляксею дадалі арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). У траўні абвешчаны прысуд: 6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Праваабаронцы заклікаюць павіншаваць палітвязняў!

Адрасы для лістоў:

Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А. - Мікалаю Сасеву;

Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А – Аляксею Санчуку;

ПК №2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1 – Івану Вярбіцкаму.

юл