Беларуская Служба

Беларусы стварылі сэрвіс для размяшчэння і пошуку неабходных паслуг

17.07.2021 08:54
Пачала працаваць онлайн-платформа Pasluga.com, якая дапаможа любому заказваць і размяшчаць любыя паслугі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарpasluga.com

Стваральнікі падкрэсліваюць, што асноўная мэта сэрвісу - даць магчымасць беларусам у краіне і за мяжой аказваць любыя паслугі адзін-аднаму і атрымліваць за гэта годную аплату.

«Сэрвіс ствараўся як водгук на запыт дыяспары, якая часта сутыкаецца з цяжкасцямі пошуку, замовы і аплаты паслуг у Беларусі, а таксама з мэтай фінансавай падтрымкі саміх беларусаў, якія цяпер перажываюць складаныя часы», - пішуць стваральнікі.

Любы беларус можа зарэгістравацца на сайце і дадаць у каталог любыя паслугі, якія можа аказаць (уборка, дастаўка, бухгалтэрыя, рэпетытарства і многае іншае), а пасля вызначыць цану на колькі ацэньвае сваю працу.

Чым больш будзе паслуг - тым прасцей будзе дапамагаць адзін аднаму, зазначаюць арганізатары.

юл