«Цудоўная крама» працуе з канца 2019 году. Уласніка крамы, аршанскага актывіста Ігара Казмерчака ўлады неаднаразова пераследавалі. Падчас апошняга затрымання актывіста прайшоў ператрус і ў краме. Супрацоўнікі ДФР забралі некалькі цішотак, кружкі і тавары з выявай герба «Пагоня». Хоць «Пагоня» не забаронена і ўваходзіць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Пасля ператрусу дамова пра арэнду была разарвана. «Цудоўная крама» будзе адкрыта да 16 жніўня. Крама абвясціла распродаж, большасць сувеніраў будзе прададзена са зніжкай.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск