На гэты раз у дачыненні да мясцовага жыхара Віталя Маркевіча. Яго звінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу за тое, што Маркевіч выканаў графіці «асабліва цынічнага зместу». Гэта частка 1 артыкула 339 (Хуліганства) і 341 (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці ў грамадскіх месцах) КК.
Маркевіч у мінулым годзе пасля фальсіфікацыі выбараў і збівання людзей на мірных акцыях зрабіў некалькі графіці на розных аб'ектах Слоніма і Слонімскага раёну (адзін у вёсцы Шылавічы), у тым ліку на прыпынках. Адзін з напісаў на закінутай сцяне датычыў начальніка мясцовага РАУС (сэнс быў такі, што «народ не даруе»).
Суддзём на працэсе быў Аляксандар Ярмолік, дзяржабвінавачанне прадстаўляў старшы памочнік пракурора Уладзімір Калеснікаў.
У Маркевіча чацвёра непаўнагадовых дзяцей, але суд не ўзяў пад увагу гэтую акалічнасць. Суддзя прысудзіў яму па сукупнасці абмежаванне волі на 1 год і 1 месяц без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу (так званая хатняя хімія). «Рэчавыя доказы», у тым ліку нацыянальны сцяг, сцяжок і нават значок суддзя пастанавіў знішчыць.
ав/Гродзенская Вясна