Беларуская Служба

А. Лукашэнка мяркуе, што спартсмены не дасягаюць добрых вынікаў, бо не галодныя

29.07.2021 18:11
Ён закрануў таксама пытанне апазіцыйна настроеных спартсменаў ды іх жонак.
Aleksander Łukaszenka
Aleksander Łukaszenka Shutterstock.com/Drop of Light

Пры нагодзе кадравай нарады Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра алімпіяду ў Токіа, дзе беларускія спартсмены паказваюць слабыя вынікі. «...Мы фінансуем спорт больш, чым любая іншая краіна. Але што атрымалася? Мы фінансуем фізкультуру і спорт, але забылі, што краіне і народу хочацца бачыць спартсменаў з медалямі. А ведаеце, чаму мы не перамагаем? Бо не галодныя», – дадаў Лукашэнка.

Ён закрануў таксама пытанне апазіцыйна настроеных спартсменаў ды іх жонак. «Паглядзіце, што робяць нашы спартсмены, асабліва іх жонкі! – сказаў Лукашэнка. -...Некаторыя людзі, футбалісты, атрымлівалі вялізныя сумы грошай. А навошта жонкам працаваць? Яны сядзяць і тыкаюць у свае айфоны. І ўсе – за БЧБ. Ад гультайства».

Беларускі кіраўнік адзначыў, што ёсць адпаведныя людзі, якія адсочваюць гэтыя працэсы. Магчыма, трэба чакаць зачыстак сярод спартсменаў ды іх жонак.

У. Пац/нг