Беларуская Служба

Беларускі саюз журналістаў прыпыняе чалецтва ў Міжнароднай федэрацыі журналістаў

02.08.2021 18:25
Беларускі саюз журналістаў ухваляе ліквідацыю незалежнай Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Аўдыё
.
.Andrys/pixabay.com/CC0

Беларускі саюз журналістаў – сёння гэта аб’яднанне лукашэнкаўскіх прапагандыстаў, якія за грошы падаткаплацельшчыкаў старанна транслююць «генеральную лінію». Беларускі саюз журналістаў ухваляе ліквідацыю незалежнай Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Цяпер БСЖ, відаць, вырашыў напужаць Міжнародную федэрацыю журналістаў прыпыненнем свайго членства ў гэтай арганізацыі.

Называюцца дзве асноўныя прычыны: МФЖ, маўляў, ігнаруе пазіцыю і аргументы беларускага праўладнага саюза журналістаў і не праяўляе салідарнасці з лукашэнкаўскімі прапагандыстамі (цытата) «пры парушэнні замежнымі дзяржавамі і няўрадавымі арганізацыямі іх базавых правоў і свабод».

Пры гэтым, на сайце БСЖ няма ніводнага асуджэння гвалтоўных дзеянняў рэжыму ў дачыненні да недзяржаўных медыяў Беларусі. А сябры БСЖ у сваіх публікацыях апускаюцца да прамога падбухторвання да расправы над няўгоднымі.

Спецыяльна для Беларускай службы Польскага радыё, Казімір Шчадковіч, Мінск