Беларуская Служба

Калеснікавай прапанавалі выступіць на ТВ

03.08.2021 16:13
«Яны ж заўсёды хлусяць. Не вер, не бойся, не прасі і смейся – гэта мой прынцып адносін з імі».
Marija Kalesnikawa
Marija KalesnikawaPAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Калеснікавай прапанавалі выступіць на ТВ «па схеме Пратасевіча». Яна адмовілася.

Палітзняволеная Марыя Калеснікава распавяла тэлеканалу «Дождь», што ёй прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, а таксама выступіць на дзяржаўным тэлебачанні. Але ні адзін, ні другі варыянт для яе непрымальныя.

Калеснікава прапанавала расказаць «шакавальную праўду пра яе выкраданне, следства і бязмежжа ў турме».

Таксама Калеснікава адмовілася напісаць прашэнне аб памілаванні, паколькі не лічыць сябе вінаватай.

«Яны ж заўсёды хлусяць. Не вер, не бойся, не прасі і смейся – гэта мой прынцып адносін з імі», – патлумачыла палітык.

Яна адзначыла, што не асуджае людзей, якія згаджаюцца супрацоўнічаць са следствам, каб выйсці на волю. «Кожны з нас сам робіць свой выбар, зыходзячы з абставінаў, у якіх знаходзіцца, і сам нясе за яго адказнасць, перш за ўсё, перад сабой».

Заўтра, 4 жніўня, пачнуць судзіць Марыю Калеснікаву і Максіма Знака. Працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме ў Мінскім абласным судзе. Публічна агалосяць толькі прысуд. Палітвязням пагражае да 12 год калоніі.

яс