Беларуская Служба

У Беларусі набліжаюцца манеўры «Захад -2021»

06.08.2021 08:40
Плануецца, што ў іх возьмуць удзел 13 тысяч жаўнераў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарmil.by

Манеўры «Захад -2021» пройдуць па сцэнарыі, які прадугледжвае развязванне агрэсіі супраць Расіі і Беларусі. Вучэнні ў абедзвюх краінах пачнуцца 10 верасня і працягнуцца тыдзень (да 16 верасня). Першыя расійскія жаўнеры, якія будуць браць удзел у вучэннях, ужо прыбылі ў Беларусь.

Агулам у манеўрах у Беларусі возьмуць удзел амаль 13 тысяч салдат. У Расіі будуць задзейнічаны ў Расіі дзевяць палігонаў.

Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі генерал Віктар Гулевіч на прэс-канферэнцыі ў Мінску запэўніў, што вучэнні «Захад -2021» носяць выключна абарончы характар і што іх правядзенне не нясе пагрозы для еўрапейскай супольнасці або суседніх краін.

- Манеўры запланаваныя і з'яўляюцца апошнім этапам сумеснай сістэмы падрыхтоўкі Узброеных Сіл Беларусі і Расіі ў гэтым годзе.

Вайскоўцы заявілі, што пасля заканчэння манеўраў да 30 верасня беларускія жаўнеры вернуцца ў свае казармы, а расійскія - з'едуць з Беларусі.

юл