Беларуская Служба

У МАК не выключылі новыя санкцыі супраць Беларусі

06.08.2021 13:26
Па словах кіраўніка Міжнароднага алімпійскага камітэта Томаса Баха, Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі можа патрапіць пад новыя санкцыі з-за сітуацыі з Крысцінай Ціманоўскай.
Крысціна ЦіманоўскаяPAP/Radek Pietruszka

Бах заявіў, што гэта будзе вырашаць дысцыплінарная камісія: «Працэс працягваецца па гэтай справе. Яшчэ нічога не скончана. Меры і санкцыі яшчэ могуць рушыць услед».

Кіраўнік алімпійскага руху лічыць, што МАК не можа памяняць палітычную сітуацыю ў краіне, але ад адказнасці за абарону спартсменаў арганізацыю ніхто не вызваляў: «І караць за парушэнні, выдаляць тых, хто не адпавядае нашым каштоўнасцям».

Томас Бах нагадаў, што ў канцы мінулага года МАК увёў санкцыі ў дачыненні да НАК Беларусі.

ав

Два беларускія трэнеры пазбаўленыя акрэдытацыі на Алімпійскія гульні

06.08.2021 09:06
Рашэнне прыняў Міжнародны алімпійскі камітэт у адказ на спробу прымусовай дэпартацыі Крысціны Ціманоўскай.