«УНОВІС-ФОРУМ» праіснаваў крыху больш за два гады. Але гэтая арганізацыя пакінула яркі след у прасоўванні ў Віцебскім рэгіёне лепшых узораў культурна-гістарычнай спадчыны. Важна згадаць аб правядзенні ў кастрычніку 2020 года крэатона «Адукацыя і гісторыка-культурная спадчына для будучыні Віцебска», які сабраў каля
ста творчых студэнтаў мясцовых ВНУ з ідэямі як палепшыць гарадскую прастору. Мерапрыемства было арганізаванае пры падтрымцы Віцебскага гарвыканкаму і Міністэрства замежных спраў Каралеўства Нідэрландаў у межах міжнароднага праекта «праз мастацтва і беларуска-галандскае супрацоўніцтва да навучэнцаў гарадоў», прысвечанага 100-годдзю творчага аб'яднання «УНОВІС».
Прычынай ліквідацыі, на думку чыноўнікаў, стала «неажыццяўленне камерцыйнай арганізацыяй прадпрымальніцкай дзейнасці на працягу дваццаці чатырох месяцаў запар». З ліквідацыяй «УНОВІС-ФОРУМ» творчая грамадскасць страціць магчымасць прасоўваць лепшыя ўзоры беларускага мастацтва ў масы.
Святаслаў Бруйко, Віцебск