Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings палепшыла прагноз доўгатэрміновага рэйтынгу дэфолту эмітэнта ў замежнай валюце Украіны са стабільнага да пазітыўнага, пацвердзіўшы сам рэйтынг на ўзроўні «B».
Нядаўна рэйтынг Беларусі быў пацверджаны Fitch на ўзроўні "В" з негатыўным прагнозам. Негатыўны прагноз для Беларусі горшы, чым пазітыўны для Украіны.
Негатыўны прагноз азначае, што цягам наступных 12 месяцаў рэйтынг хутчэй будзе паніжаны, чым павышаны, а пазітыўны — наадварот.
Шкала рэйтынгаў Fitch пачынаецца з ААА (самы высокі) і далей ідзе так: АА+, АА, АА-, А+, А, А-, ВВВ+, ВВВ, ВВВ- і г.д. да дэфолту эмітэнта (D). Пералічаныя рэйтынгі ўваходзяць у катэгорыю інвестыцыйных.
Рэйтынгі ад ВВ+ і ніжэй ствараюць катэгорыю спекулятыўных (смеццевых). Цяперашні рэйтынг Беларусі на 5 прыступак ніжэйшы, чым мінімальны рэйтынг інвестыцыйнай катэгорыі (ВВВ-).
юл