Узурпатар такі чынам адрэагаваў на новыя санкцыі ўведзеныя Вялікабрытаніяй.
Калі яму падчас «Вялікай размовы» сказалі пра толькі што ўведзеныя абмежаванні, Лукашэнка заявіў: «Ды падавіцеся санкцыямі, вы, прыхвасні амерыканцаў!»
- Якія санкцыі? Вы здаецца, не амерыканка, а кажаце, што сёння эканамічныя санкцыі хто ўвядзе? - Вялікабрытанія? Вялікабрытанія! Гасподзь з вамі! Ды падавіцеся вы гэтымі санкцыямі Вялікабрытаніі! Мы тысячу лет не зналі гэтай Вялікабрытаніі і ведаць не хочам! Вы прыхвасні амерыканскія!
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўзмацненне жорсткасці санкцый у дачыненні да Беларусі можа прывесці да трэцяй сусветнай вайны, а ў ёй пераможа не Захад. Так ён адказаў на пытанне журналісткі падчас «Вялікай размовы».
яс/паводле Свабода