Дзясяткі тысяч затрыманых, тысячы заяваў аб катаваннях і сотні параненых – гэта вынік выбарчай кампаніі, выбараў і году пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
Па апошніх дадзеных Следчага камітэта, у Беларусі заведзена больш за 4690 крымінальных спраў па фактах «праяваў, спалучаных з незаконнымі масавымі мерапрыемствамі, беспарадкамі, пратэстнымі акцыямі, замахам на дзяржаўны суверэнітэт і грамадскую бяспеку, наўмысным знішчэннем і пашкоджаннем маёмасці, гвалтам і пагрозамі ў дачыненні да службовых асоб і членаў іх сем'яў»;
Па стане на 9 жніўня 2021 года «Вясна» сабрала больш за 1450 імёнаў і прозвішчаў фігурантаў палітычных крымінальных спраў з розных гарадоў краіны (прозвішчы яшчэ часткі людзей не публікуюцца па іх просьбе);
Вядома ўжо больш за 800 вынікаў судоў па палітычна матываваных крымінальных справах.
Палітычнымі зняволенымі прызнаныя 610 чалавек. У бліжэйшы час гэта лічба стане яшчэ большай;
За кратамі знаходзяцца 7 «вясноўцаў»;
З 28 ліпеня 2020 па 28 ліпеня 2021 3906 чалавек атрымалі штраф за ўдзел у «несанкцыянаваных мерапрыемствам» ці «непадпарадкаванне міліцыянтам». Агулам яны заплацілі не меней за 2 678 555 рублёў;
У выніку дзеянняў сілавікоў сотні людзей атрымалі раненні і цяжкія калецтвы, як мінімум двое дэманстрантаў былі забітыя (Аляксандр Тарайкоўскі і Генадзь Шутаў), у выніку нясвоечасовага аказання медыцынскай дапамогі ў Гомелі памёр Аляксандр Віхор. Смерці яшчэ некалькіх чалавек могуць быць звязаны з пратэстамі.
21 траўня стала вядома пра смерць пры нявызначаных абставінах у шклоўскай калоніі палітвязня Вітольда Ашурка.
Паступіла 4 644 заявы аб ужыванні сілавікамі катаванняў. Не была ўзбуджаная ніводная крымінальная справа па факце катаванняў. Па больш чым 1050 заявах прыняты рашэнні аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальных спраў.
Выключэнне ў плане ўзбуджэння крымінальных спраў – справа па смерці Рамана Бандарэнкі: «Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу па ч.3 арт.147 КК Беларусі па факце наўмыснага прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць Бандарэнкі Рамана Ігаравіча».
яс