Беларуская Служба

Ціманоўская абвергла інфармацыю, што яна мае Карту паляка

11.08.2021 14:21
Раней інфармацыю аб яе наяўнасці ў Ціманоўскай распаўсюдзіў прапагандыст тэлеканала АНТ Ігар Тур у сваім телеграм-канале. 
Kryscina Cimanouska
Kryscina Cimanouska BSSF/Belarusian Sport Solidarity Foundation

Лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская абвергла інфармацыю аб тым, што ў яе нібыта была Карта паляка. Спартоўка паведаміла парталу Tribuna пра тое, што ў яе ніколі не было Карты паляка.

Раней інфармацыю аб яе наяўнасці ў Ціманоўскай распаўсюдзіў прапагандыст тэлеканала АНТ Ігар Тур у сваім телеграм-канале. Якасць дакумента, які Тур апублікаваў і назваў Картай паляка, вельмі дрэнная, што адразу выклікала падазрэнне ў яе сапраўднасці. Тур выказаў меркаванне, што нібыта наяўнасць Карты паляка сведчыць пра тое, што Ціманоўская першапачаткова задумвала збегчы.

Нагадаем, менавіта на такой версіі настойвалі рэжымныя СМІ, аднак лёгкаатлетка абвергла заявы падобнага кшталту.

вс