Беларуская Служба

Віцябляніна пасадзілі за "Люцыфера"

14.08.2021 08:56
За абразу Лукашэнкі віцябляніна асудзілі на паўтара года калоніі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Chinnapong

Віцябляніна Юрыя Серабро прызналі вінаватым у публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мужчыну асудзілі на 1 год і 6 месяцаў калоніі. Увесь судовы працэс доўжыўся не больш за 40 хвілін.

Абразай суд палічыў невялікі каментар у Instagram, у якім мужчына параўнаў Лукашэнку з Люцыферам. Мабільны тэлефон, з якога быў напісаны каментар, канфіскавалі ў прыбытак дзяржавы.

Юры Серабро на судзе прасіў не адпраўляць яго за краты.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск