Беларуская Служба

Дзень Войска Польскага ўшаноўваюць таксама ў Беларусі

15.08.2021 11:02
У Беларусі кветкі на магілах польскіх жаўнераў урачыста ўскладаюцца некалькі разоў у год з нагоды розных дзяржаўных і рэлігійных святаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:_Alicja_ /pixabay.com/CC0 Public Domain

У Дзень Войска Польскага на магілах польскіх жаўнераў у Беларусі загарэлі свечкі. Напярэдадні свята беларускія палякі і польскія дыпламаты ўсклалі кветкі і запалілі свечкі, між іншым, у Даўгінаве, Кралеўшчыне, Докшыцах і Глыбокім на поўначы Беларусі.

Вянкі былі ўскладзены, як на магілах жаўнераў польска-бальшавіцкай вайны 1920 года, так і савецкай агрэсіі супраць Польшчы 17 верасня 1939 года.

Вайсковы аташэ ў пасольстве Польшчы ў Мінску палкоўнік Яраслаў Кэмброўскі (Jarosław Kembrowski) нагадаў, што ў Беларусі шмат такіх магіл:

-Для нас важна ўшаноўваць польскіх жаўнераў, паколькі мы ганарымся імі. Таму для наш важнае працягваць памяць пра іх высілкі і геройства.

Мясцовае польскае насельніцтва традыцыйна ўдзельнічае ў акцыях ускладання кветак польскімі дыпламатамі, а святары моляцца за памерлых. У Беларусі кветкі на магілах польскіх жаўнераў урачыста ўскладаюцца некалькі разоў у год з нагоды розных дзяржаўных і рэлігійных святаў.

IAR/аз