Каталікі ў Беларусі вельмі ўрачыста адзначаюць свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, таксама вядомае як Маці Божай Зельнай. Мясцовыя святары звяртаюць увагу на тое, што ў Беларусі наогул рэлігійная культура мае марыйны характар. Гэта звязана, між іншым, з тым, што ў часы Савецкага Саюза рэлігійная практыка была забароненая.
Прэс-сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі айцец Юрый Санько сказаў Польскаму радыё, што ў часы, калі камуністы зачынялі касцёлы, людзі маліліся Богу праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі:
-Таму кожнае марыйнае свята тут настолькі важнае. Свята Маці Божай Зельнай – гэта час, калі пры заступніцтве Маці Божай, мы можам падзякаваць Богу за сёлетні ўраджай.
Айцец Юрый Санько паведаміў, што ў яго парафіі – Святога Роха ў Мінску, сёлета ўпершыню адбудзецца кірмаш Маці Божай Зельнай. Ён таксама запрасіў жыхароў беларускай сталіцы на адмысловы канцэрт у касцёле.
IAR/аз