Год таму, 15 жніўня 2020 года, тысячы беларусаў развіталіся з Аляксандрам Тарайкоўскім – мірным дэманстрантам, застрэленым сілавікамі падчас паслявыбарчых пратэстаў. Яму было 34 гады.
Забойства адбылося на вуліцы Прытыцкага ў раёне станцыі метро «Пушкінская». Неўзабаве на месцы гібелі Тарайкоўскага з’явіўся стыхійны мемарыял, які неаднаразова знішчалі камунальныя службы. Надпісы «Не забудзем» на тратуары засыпалі соллю, ставілі на месца стыхійнага мемарыялу смеццевы бак. Прынамсі пяць чалавек трапілі пад суд за аднаўленне месца памяці.
Праз год пасля забойства вінаватыя ў смерці дэманстранта застаюцца невядомымі і беспакаранымі.
вс
фота: архіўны здымак