20 жніўня ў Маскоўскім судзе Брэста агучылі прысуд па справе аб “масавых беспарадках” за падзеі 10 жніўня 2020 года ў горадзе.
Суддзя Іна Клышпач прысудзіла наступныя тэрміны: Уладзіміру Кобрынцу — 4 гады; Андрэю Кандрасюку — 4 гады; Артуру Аміраву — 3 гады і 6 месяцаў; Мікалаю Малюце — 3 гады; Раману Паўленку — 3 гады; Вадзіму Чапялевічу — 3 гады.
Менавіта такое пакаранне запрашвала дзяржаўнае абвінавачанне ў асобах Дар'і Жук і Вадзіма Багаткі.
Пры гэтым Андрэй Кандрасюк расказваў на судзе, як яго збівалі ў аўтазаку. Уладзімер Кобрынец адзначыў, што суткі правёў у "спартзале" РАУС, куды трапіў з-за таго, што папрасіў сілавікоў выклікаць хуткую для хлопца з гумавай куляй у жываце.
юл