20 жніўня ўлады працягнулі вызваленне палітвязняў. Услед за вызваленымі напярэдадні чатырма прадстаўнікамі «Прэс-клуб» на волю выйшлі былы амбасадар у Славаччыне Ігар Ляшчэня і менеджар ІТ-кампаніі «PandaDoc» Віктар Куўшынаў. Апошні быў за кратамі амаль год, паведамяле belsat.
Пры гэтым, як паведаміла кіраўніца «Прэс-клубу» Юлія Слуцкая, іх вызваленне ніяк не звязанае з ініцыятывай Юрыя Васкрасенскага пра памілаванне палітвязняў. Дый пра самое памілаванне яны не прасілі.
Але, адной рукой вызваляючы палітвязняў, другой рэжым іх набірае. Гэтак, стала вядома, што ў Берасці затрымалі Кірыла Маслакова – заснавальніка рэгбійнага клуба «Унія». Агульны лік палітвязняў толькі расце. Станам на 21 жніўня, правабаронцы прызнаюць палітычнымі вязнямі 640 чалавек.
эж