23 чэрвеня НАК Беларусі абвясціў склад спартсмена ў, якія паедуць ад Беларусі на Алімпіяду ў Токіа. З 96 атлетаў – 7 падпісанты ліста за новыя выбары і супраць гвалту, паведамляе партал «Трыбуна».
Вольга Сафронава, якая займаецца конным спортам, сваю кваліфікацыю пацвердзіла на спецыяльных стартах у 2020-м але за подпіс ліста SOS_BY яе ледзь не выключылі з нацкаманды, хоць вершніца ўтрымлівае каня за свой кошт. Спсіс сапратоўцаў будучых удзельнікаў Алімпіяды, якія адкрыта выступілі супраць рэжыму:
Вольга Мазуронак і Дар'я Барысевіч, якія займаюцца лёгкай атлетыкай, паедуць у Токіа. Іх выкідалі з нацкаманды, і на адныя са збораў яны паехалі толькі дзякуючы Фонду спартыўнай салідарнасці. А ў барʼерным бегу на 100 метраў выступіць Эльвіра Герман – таксама падпісантка ліста SOS_by.
Баксёр Дзмітрый Асанаў, падпісант ліста за сумленныя выбары, сваю паспяховую кваліфікацыю на гульні ў катэгорыі да 63 кг прысвяціў арыштаванаму Сашу Івуліну.
Яўген Цуркін – вядомы плывец і муж кіраўніка Фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандры Герасімені – у пачатку чэрвеня таксама пакінуў свой подпіс пад лістом за новыя выбары.
Спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па стральбе з лука Карына Казлоўская таксама не пабаялася пакінуць подпіс супраць рэжыму Лукашэнкі.