Беларуская Служба

П. Латушка: У ЕС няма стратэгіі па вырашэнні сітуацыі ў Беларусі

13.09.2021 07:22
Беларускае пытанне было адной з галоўнай тэм у Карпачы, дзе праходзіў эканамічны форум.
Павал ЛатушкаНАУ

Кіраўнік НАУ Павал Латушка расказвае, што ў дыскусіях ён прымаў прынцыповую пазіцыю.

-На сённяшні дзень у ЕС няма стратэгіі па вырашэнні сітуацыі, якая склалася ўнутры нашай краіны. Няма стратэгіі па выйсці з ужо рэгіянальнага крызісу, у які перарасла ўнутрыпалітычная праблема Беларусі. У рамках стратэгіі я запрапанаваў наступнае: палітычныя, юрыдычныя і прававыя дзеянні, накіраваныя на непрызнанне Лукашэнкі і яго ўраду, каб пазбавіць яго ўсіх крыніц фінансавання.

Другім элементам павінна быць прызнанне беларускага рэжыму тэрарыстычным. Дадаткова абмяркоўваліся санкцыі. Акрамя таго, па словах Латушкі, звярталася ўвага, што ніхто за беларусаў не зробіць тое, што яна павінна зрабіць самыя.

ав

ААН працягвае збіраць інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі

12.09.2021 21:08