Пра гэта ў эфіры праграмы «Контуры» на АНТ заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч.
Паводле яго слоў, МУС запусціла спецыяльны бот, куды можна было паведамляць аб такіх каментарах. Паступіла каля 2000 зваротаў.
Валанцёрам на дадзены момант вядомыя каля 120 прозвішчаў затрыманых меркавана за каментары ў інтэрнэце. Верагодна, гэта лічба можна значна павялічыцца.
Таксама быў затрыманы журналіст КП Генадзь Мажэйка, які пісаў нататку пра Андрэя Зэльцара.
яс/Наша Ніва