Дзяржаўнае агенцтва «Белта» паведамляе, што змены тычацца арт. 361 КК і яны прыняты «ў сувязі з распаўсюджваннем новых спецыфічных відаў супрацьпраўных паводзін». Змены ўводзяць адказнасць за дзеянні, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, у тым ліку заклікі ўвесці санкцыі ў дачыненні да Беларусі.
«Людзі, якія заклікаюць да санкцый супраць сваёй краіны, альбо нездаровыя, альбо не разумеюць, што яны робяць. Яны ж самі жывуць у гэтай краіне. Санкцыі заўсёды прыводзяць да падзення ўзроўню жыцця любога грамадзяніна», – сказаў старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Алег Белаконеў.
Праектам закону прапануецца караць такія заклікі дзеянні паводле ч.1 ст.361 КК абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін да шасці гадоў, паводле ч.2 – пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў, паводле ч. 3 – пазбаўленнем волі на тэрмін ад чатырох да 12 гадоў.
«Мяняецца жыццё, падыходы, мяняюцца войны. Вы бачыце, яны становяцца гібрыднымі. Такім чынам, адпаведна, і крымінальнае заканадаўства таксама павінна змяняцца. І людзі, якія заклікаюць да такіх дзеянняў, павінны разумець, што пакаранне будзе абавязковым», – дадаў дэпутат.
ав