Беларуская Служба

Расійскія СМІ: Генадзя Мажэйку затрамлівала беларускае КДБ

04.10.2021 17:14
Расійскае выданне Readovka піша, што ніякай перадачы журналіста ад расійскіх сілавікоў беларускім не было.
Генадзь Мажэйкафота: Наша Ніва

Расійскае выданне Readovka піша, што аперацыя па затрыманні і вывазу з тэрыторыі РФ журналістаў «КП» Генадзя Мажэйкі была ажыццёўлена супрацоўнікамі беларускага КДБ. Як паведамілі крыніцы на смаленскай мытні, журналіст быў вывезены праз пункт пропуску «Чырвоная горка».

Усе дакументы на перасячэнне мяжы былі ўзгодненыя. Ніякай перадачы журналіста ад расійскіх сілавікоў беларускім не было.

Нагадаем, выданне «Комсомольская правда в Беларуси», у якім працаваў журналіст, заблакавалі пасля выхаду яго артыкула.

Мінінфарм Беларусі ўдакладніў, што там змешчана публікацыя, у якой утрымліваюцца звесткі, якія садзейнічаюць фарміраванню крыніц пагроз нацыянальнай бяспекі, якія заключаюцца ў штучным нагнятанні напружанасці і супрацьстаяння ў грамадстве, паміж грамадствам і дзяржавай.

Пазней, 30 верасня, журналіста затрымалі ў Маскве, дзе ён знаходзіўся ў гасцініцы. Пазней, 2 кастрычніка, стала вядома аб тым, што Мажэйка змешчаны ў Мінску ў СІЗА на Акрэсціна.

ав

Адвакат сустрэўся з журналістам «КП» Генадзем Мажэйкам

04.10.2021 16:19
Па словах абаронцы, цяпер вырашаецца пытанне аб меры стрымання журналіста.