Беларуская Служба

Нягледзячы на эмбарга, еўрапейскія фірмы прадавалі зброю Беларусі

11.10.2021 15:26
У расследаванні EUObserver фігуруюць чэшская фірма Česká zbrojovka, вугорская De Fango і славацкая XXeurope.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneRepublica/Pixabay

Выданне EUObserver апублікавала расследаванне, якое раскрывае спробы некаторых краін Еўразвязу абысці эмбарга на пастаўкі зброі ў Беларусь, вызначыла Свабода

У расследаванні фігуруюць чэшская фірма Česká zbrojovka, вугорская De Fango і славацкая XXeurope. Апошнія дзве летась спрабавалі паставіць у Беларусь праз Малдову сотні тысяч патронаў.

У схеме абыходу эмбарга, якое дзейнічае з 2011 году, згодна са звесткамі аўтараў расследавання, задзейнічаныя таксама малдаўская збройная фірма Cartuș, расійская Alliance і беларуская Outdoor Team.

Пра выкрыццё выпадкаў нелегальнай пастаўкі боепрыпасаў праз Малдову на мінулым тыдні заяўляла МЗС гэтай краіны.

«Яны былі канфіскаваныя і ў цяперашні час захоўваюцца на тэрыторыі Рэспублікі Малдова. Боепрыпасы былі прывезеныя з Вугоршчыны, але вырабленыя ў Фінляндыі і Швейцарыі», – EUObserver цытуе заяву малдаўскага МЗС.

Ческая і венгерская кампаніі абвяргаюць пастаўку зброі ў Беларусь.

Як паведамлялася, летась пасля разгону пратэстаў у Мінску на вуліцах знаходзілі аскепкі ад святлашумавых гранатаў чэшскай вытворчасці.

яс