Беларуская Служба

У Нюрнбэргу ўхвалілі Дэкларацыю канферэнцыі аб «злачынствах Лукашэнкі супраць чалавецтва»

11.10.2021 18:30
Толькі ад нашых дзеянняў – беларусаў, краін-суседзяў і наогул усіх дэмакратычных краін – залежыць, калі злачынствы супраць чалавечнасці будуць спыненыя ў Беларусі. 
 i     ,  11.10.2021
Удзельнікі канферэнцыi аб «злачынствах Лукашэнкі супраць чалавецтва», якая 11.10.2021 прайшла ў Нюрнбэргуhttps://t.me/latushka/1320

Удзельнікі канферэнцыi аб «злачынствах Лукашэнкі супраць чалавецтва», якая 11.10.2021 прайшла ў Нюрнбэргу ў Нямеччыне, ухвалілі Дэкларацыю канферэнцыі

Кіраўнік НАУ Павал Латушка падвёў вынікі прававой канферэнцыі ў Нюрнбэргу па злачынствах рэжыму Лукашэнкі:

«Ніколі яшчэ злачынствы рэжыму не былі такімі масавымі, як гэта пачалося летам мінулага года – і працягваецца да гэтага часу, у гэтую самую хвіліну. І яны не спыняцца, спадзяюся, ужо ўсе гэта выдатна разумеюць, пакуль мы іх не спынім. Толькі ад нашых дзеянняў – беларусаў, краін-суседзяў і наогул усіх дэмакратычных краін – залежыць, калі злачынствы супраць чалавечнасці будуць спыненыя ў Беларусі. У нашых сілах гэта спыніць.

Мы павінны ўзмацніць міжнародна-прававы ціск на рэжым. Гэта афіцыйнае міжнароднае непрызнанне Аляксандра Лукашэнкі і яго ўрада. Гэта паскарэнне ўжо пачатых і ўстанова новых крымінальных спраў па ўніверсальнай юрысдыкцыі. Гэта прызнанне рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным і ўнясенне яго самога ў спіс тэрарыстаў. Гэта стварэнне міжнароднага трыбунала ad hoc для расследавання злачынстваў супраць чалавецтва, учыненых у Беларусі рэжымам Лукашэнкі за ўсе гады яго кіравання».

яс